Навіны

Прэзентацыя дзвюх кніжак у Гародні (фота)

У Цэнтры гарадскога жыцця 10 снежня адбылася прзентацыя дзвюх кніжак. Першая з іх - выданне вершаў Дануты Бічэль "Дайсці да Каложы". На пачатку вечарыны, якая ў невялікім памяшканні сабрала ажно 50 чалавек, гарадзенскую паэтку віншавалі з нядаўна прайшоўшым юбілеем. На адрас спадарыні Дануты было сказана шмат цёплых слоў з боку малодшых калегаў, гарадзенскіх мастакоў, прадстаўнікоў ТБМ.

Данута Бічэль наўпрост спрычынілася і да іншай прэзентаванай кніжкі - пасмяротнага выдання вершаў паэта Андрэя Пяткевіча, родам з Наваградчыны, з мясцовасці Усялюб, які з-за хваробы сэрца вельмі рана пайшоў з жыцця. Фактычна зборнік выйшаў за сродкі паэткі.

Зборнік "Шчасьлівым сканаць" быў укладзены фактычна аўтарам пры жыцці. Захаваў рукапіс ведамы літаратуразнавец і паэт Юрась Пацюпа, які адмыслова прыехаў на вечарыну з Менску. Удзельнічаў у падрыхтоўцы зборніка і яшчэ адзін гарадзенскі паэт - Анатоль Брусевіч, які вёў прэзентацыю. У зборніка "Шчасьлівым сканаць" паводле запавету Андрэя Пяткевіча фактычна няма рэдактара, сябры паэта паправілі ў тэкстах толькі абмылкі. Зборнік змяшчае больш 40 вершаў самабытнага паэта.

10.12.2017

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты