Навіны

У Менску з’явіцца памятная дошка Рыгору Барадуліну

У Менску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну. Яе плануецца адкрыць на доме па вуліцы Мележа, дзе ён жыў, яшчэ да Калядаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Глеб Лабадзенка. Менавіта ён ініцыяваў збор сродкаў на гэты праект. Ахвяраваньні на шыльду журналіст Глеб Лабадзенка збіраў праз сайт Talaka.org з 2016 годf. З патрэбных 8 тысяч рублёў удалося сабраць крыху больш за палову. Рэшту ахвяраваў чалавек, які пакуль пажадаў застацца ананімным, Лабадзенка інфармуе, што “дошка атрымала ўсе неабходныя ўзгадненні і ўжо адліваецца”. Яе аўтар — скульптар Ігар Засімовіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-mensku-zyavitstsa-pamyatnaya-doshka-rygor/

13.12.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты