Навіны

Каложа ў рыштаваннях і новы мост да Старога замку

У Гародні працягваецца кансервацыя драўлянай часткі Каложскай царквы. Зараз найстаражытнейшы помнік у горадзе над Нёманам у рыштаваннях. Як ведама Барысаглебская (Каложская) царква моцна пацярпела ад паводкі ў красавіку 1853 года. Тады разліў вады панёс за сабой паўднёвую і частку заходняй сцяны храма. Пазней у 1896 годзе культавы будынак быў рэстаўраваны, праведзены пэўныя працы па ўмацаванні берагу. Наступнае стагоддзе ў мірны час перядычна ішлі размовы і дыскусіі пра тое, як аднавіць старажытную царкву цалком і забяспечыць належнае ўмацаванне берагу. Пакуль прыйшлі толькі да высновы, што пільна патрэбна замяніць усю драўляную частку храма. У гэтым кірунку ідуць адпаведныя працы.  

Іншыя працы ў старой Гародні ідуць на тэрыторыі Старога замку. Разам з іншым робіцца істотнае ўмацаванне мосту, які вядзе ў Стары замак Баторага. На час працаў узведзены адмысловы часовы мост для турыстаў і гарадскіх наведнікаў музейнай экспазіцыі, якая размешчана ў мурах Старога замку.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/kalozha-u-ryshtavannyakh-i-novy-most-da-sta/

16.12.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты