Навіны

З-за візіта Ярмошынай паседжанне Гарадзенскай абласной ТВК затрымалі на гадзіну

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Гродна Раман Юргель 15 снежня прыйшоў на чарговае паседжанне Гарадзенскай абласной ТВК, якое мусіла пачацца ў 12.30.

Але апынулася, што з 11 ранку ў актавай залі аблвыканкаму старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына праводзіць трэнінг-навучанне для кіраўнікоў выбарчых камісій усіх узроўняў.

Патрапіць на гэты трэнінг назіральніку не ўдалося. Сакратар абласной выбарчай камісіі выбачыўся за неспадзяваны прыезд Ярмошынай і прапанаваў дачакацца заканчэння мерапрыемства. У выніку запланаванае паседжанне Гарадзенскай абласной ТВК пачалося праз гадзіну пасля пазначанага часу. За 25 мінут былі разгледжаныя арганізацыйныя і фінансавыя пытанні па працы выбарчых камісій. Аднак тое, як адбываўся трэнінг, якія пытанні там абмяркоўваліся, засталося поўнай таямніцай для Рамана Юргеля. Па меркаванні незалежнага назіральніка, гэта з'яўляецца парушэннем 13 артыкула Выбарчага кодэкса, дзе пазначана, што выбары павінны адбывацца адкрыта і галосна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

https://elections2018.spring96.org/be/news/88630

17.12.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты