Навіны

У Гародні зарэгістравалі ініцыятыўную групу кандыдата ад партыі БНФ Вадзіма Саранчукова

У Гародні 18 снежня прайшло чарговае паседжанне гарадской камісіі па выбарах дэпутаў  у мясцовыя саветы. На ім была зарэгістравана ініцыятыўная група кандыдата ад партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Каментуючы рашэнне камісіі, палітык адзначыў: “Намі пройдзены адзін з  важных этапаў выбарчага працэсу. Менавіта працэдура рэгістрацыі  ініцыятыўнай групы. Пачынаем працаваць. Каб вылучыцца у кандыдатам у гарадскі савет нам на сваёй акрузе, трэба сабраць адпаведную колькасць подпісаў. Стаўка на моцную кампанію, максімальна выкарыстаць легальныя магчымасці каб давесці нашы ідэі і рэальныя прапановы  да людзей”.

Такім чынам па усёй краіне ад партыі БНФ плануецца вылучыць каля 50 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, з іх на Лідчыне – 10. Большасць з іх будзе вылучацца зборам подпісаў. Вылучэнне кандыдатаў працягнецца па 8 студзеня 2018 года уключна. Правам іх вылучэння надзелены  палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, грамадзяне праз працэдуру збору подпісаў.

21.12.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты