Навіны

Першы перадвыбарчы пікет у Гародні (шмат фота)

Першы перадвыбарчы пікет у Гародні, арганізаваны прадстаўнікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прайшоў у падтрымку кандыдата  ў дэпутаты мясцовых саветаў Яўгена Дудкіна. Акцыя пад  бел-чырвона-белымі сцягамі праходзіла у мікрараёне Альшанка, дзе і балатуецца Спадар Яўген. Малады чалавек скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага Дзяржаўнага Універсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства на вёсцы, а пасля некаторы час у Гародні, дзе яго звольнілі з прычыны скарачэння штатаў. Цяпер Яўген з’яўляецца прадпрымальнікам і грамадскім актывістам.  Гэтым летам разам з сваёй камандай яны дамагліся, каб гарадскія улады знайшлі грошы на будаўніцтва новай школы ў Альшанцы і дапамагаюць вырашаць іншыя праблемныя моманты маладога мікрараёна.

Падчас пікета актывісты збіралі подпісы за свайго кандыдата і заклікалі грамадзян запісвацца ў назіральнікі за мясцовымі выбарамі, а таксама распаўсюджвалі улёткі, прысвечаныя стагоддзю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

23.12.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты