Навіны

Мышкевіч: Гарадзенцам ніхто не хоча дапамагаць

Кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Гародня” Анатоль Мышкевіч упершыню трапіў на сустрэчу са старшынёй Гарадзенскага гарадскога савета дэпутатаў Барысам Фёдаравым. Грамадскі актывіст пацікавіўся, ці з’явіцца асфальт на гарадзенскіх вуліцах Саўгасная, Чыстая і Навасельская.

Кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Гародня” Анатоль Мышкевіч упершыню трапіў на сустрэчу са старшынёй Гарадзенскага гарадскога савета дэпутатаў Барысам Фёдаравым. Грамадскі актывіст пацікавіўся, ці з’явіцца асфальт на гарадзенскіх вуліцах Саўгасная, Чыстая і Навасельская.

Па словах актывіста, адказ чыноўніка яго вельмі здзівіў:

– Мы хацелі да яго дагрукацца, патлумачыць, што там жывуць такіх ж самыя людзі, як і ў спальных раёнах. Гэтымі вуліцамі таксама трэба займацца. Таму што туды за 26 гадоў незалежнасці Беларусі не было выдаткавана з гарадскога бюджэта ні капейкі. Сродкі павінны неяк размяркоўвацца раўнамерна. На што ён нам патлумачыў, што, на жаль, ён не ведае пра гэтую праблему, што трэба ёй займацца, але ў краіне цяжкая эканамічная сітуацыя.

Анатоль Мышкевіч вельмі здзіўлены тлумачэннем цяжкага становішча ў краіне, пра якое ім распавёў дэпутат:

– Я цытую: “У Расеі зараз цяжкі часы і яна спыніла нам даваць грошы”. Не хочуць нашыя чыноўнікі думаць, каб развіваць уласныя вытворчасці ў Беларусі, развіваць малы і сярэдні бізнес, каб краіна сама зарабляла грошы, развівался, сама сябе ўтрымлівала. Яны чакаюць, калі дасць ім Расея ў чарговы раз грошы, каб прыкрыць заходнія рубежы. У прынцыпе, ім хопіць, каб утрымліваць міліцыю, чыноўнікаў. А іншыя людзі няхай жывуць далей як хочуць.

Сітуацыя з адсутнасцю асфальта на вуліцах Саўгасная, Чыстая і Навасельская ўжо абмяркоўвалася ў гараденскім ЖКГ, і актывістам, што сабралі больш за паўсотню подпісаў за з’яўленне асфальта на гэтых вуліцаў, адказалі, што ў гарадзенскіх камунальнікаў на рамонт вуліцаў грошаў няма.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/myshkevich-garadzentsam-nikhto-dapamaga/

25.12.2017

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты