Навіны

Людзі пытаюцца: «Калі станем лепш жыць?»

 У Слоніме адбыўся сумесны пікет гарадзенцаў і слонімцаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў ад БХД Міхаіла Сашко.

Сябры БХД з Гародні Сяргей і Вольга Верамеенкі, а таксама слонімскія сябры БХД, арганізавалі і правялі пікет у Слоніме пад бел-чырвона-белым сцягам і сцягам БХД. Па словах Міхаіла Сашко, падчас пікету было сабрана некалькі дзесяткаў подпісаў. “Подпісы людзі ставяць даволі ахвотна. А пенсіянеры кажуць, калі мы вас выберам у дэпутаты, ці зможам мы разам адолець гэты маразм, які адбываецца ў краіне. Людзі пытаюцца, калі гэта ўсё скончыцца і беларусы стануць лепш жыць”, — распавёў нашаму карэспандэнту Міхась Сашко.

Да 8 студзеня 2018 года подпісы будуць перададзены ў Слонімскую раённую выбарчую камісію. Сябры БХД Міхась Сашко і Алесь Масюк са Слоніма сабралі ўжо больш за 150 подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/lyudzi-pytayutstsa-kali-stanem-lepsh-zhyts/

29.12.2017

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты