Навіны

Гарадзенскія краязнаўчыя календары на 2018 год (шмат фота)

У Гарадзенскай гарадской бібліатэцы  імя Андрэя Макаёнка прайшла прэзентацыя  краязнаўчых календароў на 2018 год. Сярод іх “Беларускі настольны перакладны краязнаўчы каляндар” прафесара Аляксея Пяткевіча падрыхтаваны на матэр’яле Гарадзенскай зямлі і прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Таксама выйшаў з друку каляндар “Пад тарчай Давіда” прысвечаны гісторыі жыдоўскага народа ў Гародні, змяшчае малавядомыя факты з жыцця абранага народу і унікальныя  фотаздымкі, яго укладальнікам з’яўляецца Марына Шапялевіч.  

Малады гісторык Аляксандр Перагудаў прэзентаваў каляндар пад назвай “Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна у Літве”, прысвечаны 450 годдзю першай гарадской гравюры  Мацея Цюндта.  Як распавёў Аляксандр Перагудаў: “У календары падаецца 12 самых важных падзей з гісторыі Гародні, па адной на кожны месяц. Гэтае выданне у некаторай ступені трансформер і кожны карыстальнік можа абраць з 18 выяваў тую, якая падабаецца больш і размесціць яе з сеткай адпаведнага месяца”.

Усе гэтыя выданні пабачылі свет у выдавецтве “ЮрСаПрынт.”

                                                                                                                                  

31.12.2017

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты