Навіны

Студзень 2018

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на студзень 2018 году

1 студзеня

130 гадоў таму (1888) – У в. Рабертава (Бабруйскі пав.) нарадзіўся Вацлаў Родзька, беларускі каталіцкі сьвятар. Працаваў у гарадзенскім фарным касьцёле, у 1920-28 служыў у Гальшанах (Ашмянскі р-н), з 1929 – у Старых Васілішках (Шчучынскі р-н), з 1937 – у Трабах (Івейскі р-н).

2 студзеня

90 гадоў таму (1928) – У в. Беражное (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Уладзімер Цьвірка (да 1945 Вадзім Сурко), дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Вялікабрытанія, Бельгія), журналіст.

3 студзеня

110 гадоў таму (1908) – У Варшаве нарадзіўся Мікола Нікан, настаўнік, вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія, Аўстралія). Выкладаў у 1930-ыя на настаўніцкіх курсах у Гародні.

7 студзеня

Каляды (Раство Хрыстова) па юльянскім праваслаўным календары.

12 студзеня

115 гадоў таму (1903) – У в. Каўшова (Мастоўскі р-н) нарадзілася Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, педагог.

13 студзеня

110 гадоў таму (1908) – У Мольнічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Іван Малец, удзельнік заходнебеларускага руху, настаўнік.

15 студзеня

50 гадоў таму (1968) – У Слоніме памёр Язэп Стаброўскі, беларускі археолаг, краязнавец. Нараджэнец маёнтку Крупляны (Наваградзкі р-н).

20 студзеня

70 гадоў таму (1948) – Адчынены Гарадзенскі каледж мастацтваў (культасьветвучэльня) імя Цёткі.

21 студзеня

200 гадоў таму (1818) – У в. Сьльвіна (цяпер Манастыршчынскі р-н, Смаленская вобл.) нарадзіўся Адам Кіркор, гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

22 студзеня

155 гадоў таму (1863) – Пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне.

23 студзеня

135 гадоў таму (1883) – У маёнтку Галавічполе (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Вінцэнт Валейка, адзін з выдаўцоў нелегальнай беларускай газеты “Свабода” (1902 год).

25 студзеня

80 гадоў таму (1938) – У Празе памёр Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Нараджэнец в. Паляны (Смургонскі р-н).

26 студзеня

100 гадоў таму (1918) – У Львове памёр Антон Баранцэвіч (нар. каля 1837 у в. Кірклішкі, Ашмянскі р-н), вайсковец, палявы камандзір у паўстаньні 1863-64, мемуарыст.

27 студзеня

15 гадоў таму (2003) – У Менску памёр Леанід Побаль, беларускі археолаг. Нараджэнец в. Мікалаева (Івейскі р-н).

28 студзеня

430 гадоў таму (1588) – Зацьверджаны ІІІ Статут ВКЛ.

31 студзеня

185 гадоў таму (1833) – Нарадзіўся Станіслаў Сільвестровіч (пам. у 1910), удзельнік паўстаньня 1863-64 з Гожы (Гарадзенскі р-н).

02.01.2018

Відэа

праваабарончыя сайты