Навіны

У Беларусі падвысіўся пенсійны ўзрост

У Беларусі рэалізаваны чарговы этап падвышэння пенсійнага ўзросту. З 1 студзеня 2018-га для жанчын ён ужо складае 56 гадоў (да рэформы — 55 гадоў), для мужчын — 61 год (раней — 60 гадоў). У параўнанні з мінулым годам беларусы стануць сыходзіць на пенсію на паўгода пазней, інфармуе сайт ria.ru.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжвалася паэтапнае падвышэнне пенсійнага ўзросту, у красавіку 2016 года. У адпаведнасці з ім падвышэнне адбываецца штогод на паўгода (упершыню — з 1 студзеня 2017-га). Рэформа мусіць скончыцца ў 2022 годзе, калі пенсійны ўзрост для жанчын будзе падвышаны да 58 гадоў, для мужчын — да 63 гадоў.

Фота: sb.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-padvysiusya-pensijny-uzros/

02.01.2018

праваабарончыя сайты