Навіны

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы скарачае фінансаванне беларускіх культурніцкіх праектаў

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі агучыла вынікі конкурсу для няўрадавых арганізацый на 2018 год, і па выніках многія культурныя мерапрыемствы беларусаў у Польшчы апынуліся пад пагрозай правядзення. Міністэрства ў 2018 годзе значна скараціла фінансаванне тыднёвіка беларусаў ў Польшчы «Ніва».

Як кажа галоўны рэдактар найстарэйшага часопісу беларусаў ў Польшчы Яўген Вапа прызначаных сродкаў хопіць да кастрычніка.

— Сума, якую нам прапаноўвае міністр, гэта 470 тысяч злотых. У параўнанні з мінулым годам яна меншая на дваццаць пяць тысяч злотых. Вядома, гэтых сродкаў, калі маем рост цэн на рынку, калі ўваходзяць новыя абавязкі, звязаныя з мінімальнымі зарплатамі, нам хопіць толькі на 10 месяцаў: ад студзеня да кастрычніка.

Фінансавання Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі сярод іншага не атрымала Беларускае гістарычнае таварыства на арганізацыю навуковай канферэнцыі «У 100-годдзе абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі», а таксама Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» на арганізацыю Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 60-годдзя аб’яднання.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/ministerstva-unutranykh-sprau-polshch/

03.01.2018

праваабарончыя сайты