Навіны

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны зварот Юрыя Казакевіча

Юрый Казакевіч. Фота: "Берасцейская Вясна".

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраванае паведамленне актывіста з Баранавіч Юрыя Казакевіча, якое тычылася парушэння права грамадзяніна на мірныя сходы. Як паведамляе “Берасцейская Вясна”  , нумар рэгістрацыі звароту: 3060/2017  ад 04.09.2017г.

Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша ўспамінае: “14 снежня 2016 года пастановай суддзі Салагубік Жанны суда Свіслачскага раёна Гродзенскай вобласці баранавіцкі актывіст “Руха за Свабоду” Юрый Казакевіч быў подвергнуты адміністратыўнаму пакаранню штрафам у даход дзяржавы на 10 б.в. (210 руб) па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ “удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі горада Свіслач і в. Якушоўка Свіслачскага района, чым парушыў устаноўлены парадак правядзення масавага мерапрыемства…”.

Не пагадзіўшыся з пастановай суда першай інстанцыі, Казакевіч абскардзіў яго ў Гродзенскім абласным судзе. Але 14 лютага 2017 года Гродзенскі абласны суд не знайшоў падставаў для адмены ці змяненняў пастановы суда Свіслачскага раёна і яго скарга была пакінута без задавальнення.

Сябры Баранавіцкага аддзялення Праваабарончага Цэнтра “Вясна” дапамаглі актывісту падрыхтаваць і 01.08.2017 года накіраваць скаргу ў Жэневу ў Камітэт па правах чалавека ААН аб парушэнні яго правоў Рэспублікай Беларусь”.

“З моманту рэгістрацыі пройдзе яшчэ нямала часу да прыняцця рашэння, але Юрый Казакевіч спадзяецца, што праўда будзе за ім і ён здолее даказаць, што быў пакараны судом незаконна”, - падсумаваў праваабаронца Сяргей Гоўша.

http://spring96.org/be/news/88709

03.01.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты