Навіны

ЦВК пра бюджэты выбаркамаў: падставаў для абнародвання няма

Назіральнік з Віцебска Леанід Свецік унёс у Цэнтрвыбаркам прапанову даць указанне ніжэйстаячым выбарчым камісіям апублікаваць у афіцыйных медыя свае бюджэты.

Да такога кроку яго падштурхнула адмова на гэтую ж прапанову з боку Віцебскай гарадской выбарчай камісіі, што назіральнік разглядае як парушэнне патрабавання Выбарчага кодэкса аб адкрытасці і галоснасці падрыхтоўкі і правядзення выбараў.

«Лічу, што сваім рашэннем ВГВК парушыла патрабаванне часткі 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у якой запісана, што “падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна”», - напісаў Леанід Свецік ў звароце ў ЦВК.

У адказе назіральніку старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, як раней і старшыня Віцебскай гарадской выбарчай камісіі, паведаміла, што прынцып галоснасці рэалізуецца пры дапамозе пастановы ЦВК №39 «Аб інфармаванні грамадзян аб працы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання», у якой тлумачыцца, якая менавіта інфармацыя пра хаду выбараў публікуецца.

Адметна, што ва ўказанай пастанове ЦВК інфармаванне грамадзян праз СМІ альбо афіцыйныя інтэрнэт-сайты дзяржорганаў пра бюджэт выбарчай кампаніі не прадугледжана.

Адносна празрыстасці бюджэтаў Лідзія Ярмошына адказала, што 15 лістапада на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі ў прысутнасці назіральнікаў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі быў зацверджаны каштарыс выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і сума зацверджанага каштарысу неаднаразова агучвалася ёю ў шматлікіх інтэрв'ю і згадвалася ў розных публікацыях у СМІ і Інтэрнэце.

На яе думку, пры такіх абставінах падставаў для апублікавання дадатковых звестак няма.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

https://elections2018.spring96.org/be/news/88711

03.01.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты