Навіны

У Гародні ва ўчастковых камісіях: ні апазіцыянераў, ні маладых БРСМаўцаў

У 137 участковых камісіях, што будуць працаваць на мясцовых выбарах у Гародні, няма ніводнага прадстаўніка дэмактатычных партый і рухаў.


Прадстаўнік Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Ежы Грыгенча, што вылучаўся ў склад адной з камісій, канстатуе, што выбары пройдуць па запланаваным уладай сцэнары:

– У камісіі прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі. Мне, напрыклад, сказалі, што я ўжо працаваў у камісіі, але дрэнна сябе зарэкамендаваў. Калі разбіралі маю кандыдатуру, я прысутнічаў. І папрасіў слова. Але старшыня камісіі сказаў, што мае права адмовіць. Таму мяне нават не захацелі слухаць. Ні ад БНФ, ні ад БСДП (Грамада), ні ад АГП нікога ў камісіях няма.

Ежы Грыгенча далей збіраецца актыўна працаваць на бліжэйшых мясцовых выбарах, але цяпер ён будзе прадстаўляць партыю ў якасці назіральніка, а таксама дапамагаць кандыдатам, што вылучаюцца па Гародні ў мясцовыя саветы рознага ўзроўню.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/u-garodni-va-uchastkovykh-kamisiyakh-ni-ap/

04.01.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты