Навіны

Участковыя камісіі Гародні – без прадстаўнікоў дэмакратычных партый і рухаў

Аніводнага прадстаўніка дэмакратычных партый і рухаў не ўключылі ва ўчастковыя камісіі Гародні. Агулам у двух раёнах горада будуць працаваць 137 участковых камісій. У іх склад увайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, праўладных грамадскіх арганізацый, такіх як Белая Русь, БРСМ, Саюзы жанчын і ветэранаў. Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель заўважае, што камісіі зацвярджалі пераважна спісачным саставам:

– Называлі прозвішча, спосаб вылучэння. Месца працы не называлі. Называлі прозвішча і спосаб вылучэння толькі тых персаналіяў, якіх колькасць была большая, чым месцаў у камісіях. Гэта няправільна, таму што трэба было абмяркоўваць усе кандыдатуры. 

Як заўважылі незалежныя назіральнікі Віктар Сазонаў і Раман Юргель, у Гародні была вельмі малая колькасць заяўнікаў ад дэмакратычных партый. Іх усяго восем асоб. На жаль, акруговыя камісіі не палічылі патрэбным іх уключыць у склад участковых камісій, – кажа Раман Юргель: – Не ўвашоў ніводзін вылучэнец ад Партыі БНФ, ад партыі АГП і некалькі актывістаў, якія вылучаліся зборам подпісаў, таксама не ўвайшлі. Вылучаліся адзінкі ад дэмакратычных апазіцыйных партый у склад участковых камісій, але ўсё роўна іх не ўключылі. Хоць у іх быў парадак у пададзеных дакументах.

Назіральнікі не заўважылі новых людзей у камісіях. Старыя кадры папярэдніх выбарчых кампаній засталіся на 95%. На працягу найбліжэйшых дзён участковыя камісіі павінны правесці свае першыя пасяджэнні.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/uchastkovyya-kamisii-garodni-bez-prads/

04.01.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты