Навіны

Моладзь БНФ збірае грошы на стварэнне Моладзевага маёнтку ў гонар Ларысы Геніюш

Актывісты Моладзі БНФ на платформе Talaka.by пачалі збор сродкаў на свой новы праект – Моладзевы маёнтак імя Ларысы Геніюш.

Актывісты кажуць, што ідэя Моладзевага маёнтку паўстала па некалькіх прычынах. Першая – праблема адсутнасці цікавых моладзевых пляцовак па-за межамі вялікіх гарадоў, у прыватнасці Менску. Менавіта гэта з’яўляецца прычынай катастрафічнай урбанізацыі і міграцыі ў абласныя цэнтры і сталіцу вялікай колькасці беларусаў. Гэтая праблема прыводзіць да вымірання вёсак і мястэчак, чаго нельга дапусціць. Другая прычына – ужо традыцыйная кампанія Моладзі БНФ па ўшанаванні памяці і рэабілітацыі Ларысы Геніюш. Менавіта таму Моладзь БНФ хоча выкупіць домік максімальна блізка да мястэчка Зэльва.  Сама жа мэта Моладзевага маёнтку – стварыць пляцоўку, якая зможа сабраць вакол сябе крэатыўную і ідэйную моладзь, якая будзе разам з намі працаваць над цікавымі культурніцкімі і грамадска-палітычнымі праектамі.

На базе будучага маёнтка, мы будуць праходзіць пленэры для маладых мастакоў, розныя цікавыя адукацыйныя курсы на тэмы культуры і грамадска-палітычнага развіцца і шмат чаго іншага.

Сваім прыкладам Моладзь БНФ хоча паказаць, што для выдатнай і якаснай пляцоўкі не важна знаходзіцца ў горадзе, а ў рэгіёнах сапраўды можам рабіць шмат чаго цікавага.

На рэалізацыю праекта актывістам патрэбна сабраць 7000 беларускіх рублёў. Амаль усе яны пойдуць на куплю дома. Для донараў арганізатары прадугледзелі цэлую сістэму падарункаў і бонусаў.

Прэс-служба Моладзі БНФ

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/moladz-bnf-zbirae-groshy-na-stvarenne/

08.01.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты