Навіны

Віктар Сазонаў і Раман Юргель падалі заявы на паседжанні ТВК па праверцы подпісаў

Прадстаўнікі назіральнай кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" Віктар Сазонаў і Раман Юргель працягваюць сачыць за выбарчай кампаніяй у мясцовыя саветы. 8 студзеня гарадзенскія праваабаронцы падалі заявы згодна з арт 13 ВК РБ прысутнічаць пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў і дакументаў асоб вылучаемых кандыдатамі ў дэпутаты на паседжанні ТВК - адпаведна ў Гарадзенскай гарадской выбарчай камісіі і ў Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі.

Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што кампанія праходзіць пакуль дастаткова пасіўна, але каманды нешматлікіх дэмакратычных кандыдатаў сёння ўжо завяршалі здаваць пакеты дакумантаў з падпіснымі лістамі ў тэрытарыяльныя камісіі.

08.01.2018

Відэа

праваабарончыя сайты