Навіны

Гарадзенцы рыхтуюцца адзначыць 100-годдзе БНР

Гарадзенцы рыхтуюцца да круглай даты Беларускай гісторыі – стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. У Цэнтры гарадскога жыцця ўжо ў бліжэйшыя дні пройдуць першыя  мерапрыемствы, пра якія кажа Сяргей Герман, супрацоўнік Цэнтра гарадскога жыцця. – Цэнтр гарадскога жыцця плануе правесці тры лекцыі прафесара Алеся Смаленчука, якія адбудуцца 12, 19 і 26 студзеня на тэму абвяшчэння БНР.

Безумоўна, ёсць людзі, якія не ведаюць пра БНР. Але мэтавая група – гэта ўвогуле кожны беларус. Запрашаем усіх. 

Прафесар Алесь Смалянчук правядзе цыкл публічных лекцыяў, першая з якіх будзе прысвечана  пошукам нацыянальнай ідэі беларускай інтэлігенцыяй. Пра што яшчэ будзе сказана на першай лекцыі, кажа Павал Мажэйка – дырэктар Цэнтра гарадскога жыцця:

– Пра краёвую ідэю, якую актыўна выкарыстоўвалі браты Антон і Іван Луцкевічы. Таксама гаворка пойдзе пра нараджэнне ідэі незалежнай беларускай дзяржаўнасці. 

Вядома, што Беларуская Народная Рэспубліка – гэта першае беларускае дзяржаўнае ўтварэнне дваццатага стагоддзя, якое прадоўжыла даўнюю традыцыю палітычнай гісторыі беларускага народа, дзе Гародня мела заўжды важнае значэнне. Усе лекцыі пачынаюцца а 18-30. Уваход вольны.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя,

Гародня


11.01.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты