Навіны

Праваслаўныя святкуюць Вадохрышча

19 студзеня праваслаўныя беларусы адзначаюць Вадохрышча. Гэтым святам заканчваецца калядны цыкл, які распачынаўся ад Раства Хрыстова. Этнограф Алена Ведзь распавядае, што на Вадохрышча прынята гатаваць апошнюю, посную, куццю.

— Па беларускай каляднай традыцыі на Раство ідзе «бедная куцця», на Новы год ідзе «шчодрая», «багатая куцця», а на Вадохрышча зноў ідзе «бедная куцця». Гэта звязана з тым, што на Новы год тая вяршыня дабрабыту была дасягнутая і зноў пачынаецца перыяд аскетызму. У дахрысціянскай традыцыі было прынята абавязкова памінаць дзядоў. Посныя куцці служылі добрай падставай, каб іх памянуць.

Раней на Вадохрышча ў народзе казалі: «Іван Хрысціцель – усім святам правадзіцель». Пасля гэтага свята можна было шыць і ткаць.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/pravaslaunyya-svyatkuyuts-vadokhryshcha/

19.01.2018

Відэа

праваабарончыя сайты