Навіны

Паседжанне Гродзенскай абласной ТВК прайшло без старшыні

На паседжанні прысутнічаў назіральнік ад БХК Раман Юргель. Ён падзяліўся з Гарадзенскай вясной сваімі ўражаннямі.
- 19.01.2018 Старшыня Гродзенскай абласной ТВК, Уладзімір Хлябіч, адсутнічаў на паседжанні, у сувязі з тым, што прысутнічае на з’езде РГА “Белая Русь” разам яшчэ з адным членам камісіі. За адну гадзіну адбылося чарговае паседжанне Гродзенскай абласной ТВК. На якім, скарацілі каштарыс расходаў на правядзенне выбарчай кампаніі па камісіях вобласці ўсіх узроўняў на 10%, да 200 тысяч рублеў.

Разгледзелі першую скаргу Анатолія Мальцева, вылучэнца ад ЛДП, на адмову АВК у яго рэгістрацыі кандыдатам ў Гродзенскі аблсавет і пакінулі рашэне без зменаў. Вельмі грубым парушэннем Выбарчага кодэксу, АВК і Гродзенская абласная ТВК, палічылі недаставерныя дадзеныя ў дэкларацыі аб даходах і маемасці. Дадзеныя аб 8 “сотках” зямлі, каля садовага доміка, былі ненаўмысна ўнесеныя не ў тую графу дэкларацыі. А.Мальцаў і надалей намераны абскарджваць рашэнні выбарчых камісій.Таксама быў зацверджаны графік бясплатнага выступу кандыдатаў у Гродзенскі аблсавет па эфірнаму радые па 5 хвілін з 18:00 да 19:00 з 31.01.18 па 12.02.18.

Юры Нерад, які вёў паседжанне, агучыў лічбы па зарэгістраваных кандыдатах у Гродзенскі абласны савет. На 60 дэпутацкіх месцаў зарэгістравалі 85 кандыдатаў з 94 вылучэнцаў, 40 акругаў пры гэтым безальтэрнатыўныя. Адным спосабам вылучаліся-35 чалавек, 2 спосабамі-50 (ад працоўных калектываў і зборам подпісаў, гэта кіраўнікі буйных прадпрыемств і арганізацый).

З іх-18-дзеючыя дэпутаты, жанчын-23, да 30 гадоў-4, дзяржорганаў-6, праваахоўных органаў-4, безпрацоўных-2, пенсіянераў-2, Ад палітычных партый- 23: БПЛ “Справядлівы свет”-4, АГП-4, ЛДП-15.

19.01.2018

Відэа

праваабарончыя сайты