Навіны

Пачаўся збор сродкаў на адзначэнне стагоддзя БНР

У інтэрнэце пачалі збіраць грошы на адзначэнне стагоддзя БНР. Сабраныя сродкі пойдуць на медыйную кампанію, выпуск промапрадукцыі ды яе распаўсюд, працу тэматычных сайтаў, арганізацыю вялікага канцэрта, на дапамогу ў арганізацыі тэматычных выстаў ды іншых мерапрыемстваў да стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Збор сродкаў аб’яўлены на інтэрнэт-пляцоўкі talaka.org. Ініцыятар праекта – Эдуард Пальчыс.

Агулам трэба сабраць не менш за 60 тысяч рублёў, але пакуль запушчаны збор на 20 тысяч. Большую частку затрат плануецца пакрыць з дапамогай продажу квіткоў.

* * * 

Тут сабраныя ўсе акцыі, мерапрыемствы, ініцыятывы, прапановы, якія з’яўляюцца і яшчэ будуць з’яўляцца ў межах падрыхтоўкі ды святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/pachausya-zbor-srodkau-na-adznachenne-st/

25.01.2018

праваабарончыя сайты