Навіны

Дзе ў Гародні вучацца па-беларуску?

Рэклама пра тое, дзе ў Гародні навучаюцца па-беларуску, з’явіцца ў дзіцячых садках і школах горада ў выглядзе кніжных закладак. 

Пра гэты крок да “беларусізацыі” Гародні распавядае старшыня Таварыства беларускай мовы па Гарадзеншчыне Вітаўт Парфёненка: – ТБМ дзеля папулярызацыі беларускай мовы ў дзіцячых садках і школах шукала варыянты прыгожай друкаванай прадукцыі – рэкламак, каб людзі маглі хуценька азнаёміцца, якія ёсць магчымасці ў нашым горадзе для бацькоў, якія выбралі дзецям беларускамоўны лёс. Дзякуючы Цэнтру гарадскога жыцця, сумеснымі намаганнямі мы стварылі прыгожую каляровую закладку, у якой дадзены  адрасы школ і садкоў, дзе навучанне і выхаванне адбываецца па-беларуску.

Па словах Вітаўта Парфёненкі, ужо ў бліжэйшыя дні амаль ва ўсіх гарадзенскіх школах і садках з’явіцца гэтая прыгожая рэклама па-беларуску.


26.01.2018

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты