Навіны

Выбарчы пікет у падтрымку Мікалая Саляніка (шмат фота)

У Гародні  у мікрараёне Фарты  прайшоў  чарговы пікет у падтрымку актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка – кандыдыта у дэпутаты Гродзенскага гарадскога савета. Падчас пікету актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і партыі АГП раздавалі улёткі прысвечаныя 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Мікалай Салянік дыскутаваў з сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі на актуальныя тэмы нашага штодзённага жыцця, запрашаў гарадзенцаў далучацца  да выбарчай кампаніі і прагаласаваць за апазіцыйных кандыдатаў.

Як адзначыў Мікалай Салянік:

“Галоўная мэта сённяшняга нашага пікета – як мага больш распаўсюдзіць інфармацыі прысвечанай Беларускай Народнай Рэспубліцы, 100-годдзе якой мы сёлета адзначаем. Вялікая гістарычная дата у нашай гісторыі. Людзі павінны пра гэта ведаць. Што тычыцца выбараў – агітуем  за альтэрнатыву існуючаму рэжыму – кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі.

Выбарчая кампанія толькі набірае абароты і як запэўніваюць актывісты інфармацыйныя пікеты будуць працягвацца і надалей, каб напоўніцу выкарыстаць легальныя магчымасці працы з грамадствам.

29.01.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты