Навіны

Сёмаму асуджанаму на смерць прысуд вынес Віцебскі абласны суд

Не шэсць, а сем асоб, асуджаных да смяротнага пакарання, знаходзяцца ў Следчым ізалятары №1 у Менску. Дагэтуль праваабаронцам было вядома пра шэсць грамадзян, асуджаных да смяротнага пакарання. Некаторыя з іх беспаспяхова абскардзілі прысуды ў Вярхоўным судзе. Па новай інфармацыі, Віцебскім абласным судом летась быў вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд. Пра гэта ўдалося даведацца віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву:

– Было выяўлена, што сапраўды яшчэ восенню Віцебскі абласны суд, хутчэй за ўсё падчас выязднога судзебнага паседжання, вынес смяротны прысуд. Прыгавор не абскарджваўся. Таму хутчэй усяго будзе прыведзены ў выкананне. І гэта цяжка асэнсаваць, што ў цэнтры Еўропы знаходзіцца краіна, у якой дзяржава дазваляе сабе пазбаўляць жыццяў сваіх грамадзянаў.

Каб спраўдзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда патэлефанаваў прэс-сакратару Вярхоўнага суда Беларусі Юлі Лясковай. Аднак яна, спаслаўшыся на нявызначаны законам статус праваабаронцаў ў Беларусі, адмовілася каментаваць інфармацыю, хаця і не абвергла яе.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/shostamu-asudzhanamu-na-smerts-prysud-v/

27.01.2018

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты