Навіны

У Слоніме аднавілі ТБМ

Слонімская арганізацыя Таварыства беларускай мовы была створана ў канцы 1980-х гадоў. Яе ўзначальвалі розныя людзі і шмат было зроблена добрых спраў на карысць роднай мовы. Але з цягам часу актыўнасць і дзейнасць кіраўнікоў арганізацыі спынілася, а яе сябры па розных прычынах непрыкметна адышлі ад працы ТБМ, хаця да сённяшніх дзён застаюцца прыхільнікамі роднай мовы.

Сёлета на газету ТБМ “Наша слова” ў Слоніме, у параўнанні з мінулым годам, колькасць падпісчыкаў павялічыся, хаця ва ўсіх іншых гарадах і вёсках Беларусі яна значна зменшылася. У Слоніме сёння пражывае шмат цікавых людзей, якія актыўна прапагадуюць родную культуру, літаратуру, гісторыю і мову. Таму настаў час аднавіць Слонімскую арганізацыю ТБМ. Што і было зроблена ў суботу 27 студзеня. У пасяджэнні прыняў удзел рэдактар газеты “Наша слова”, сябра рэспубліканскай рады ТБМ Станіслаў Суднік. Спадар Суднік пазнаёміў прысутных з дзейнасцю Лідскай арганізацыі ТБМ, адказаў на пытанні слонімцаў.

Кіраўніком Слонімскай арганізацыі ТБМ аднагалосна была абрана Святлана Бушчык, намеснікамі – Сяргей Чыгрын са Слоніма і Уладзімір Кавальчук з Жыровічаў.

IMG_0812IMG_0822IMG_0829IMG_0831

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтаркі

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-slonime-adnavili-tbm/

28.01.2018

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты