Навіны

Сайт svaje.by: Кожны дзень да каталога дадаюцца па 2-3 суб’екты

Больш за 300 бізнесаў і паслугаў за 3 месяцы працы. Кожны дзень да каталога беларускамоўных месцаў і сэрвісаў дадаюцца па 2-3 суб’екты. Такую статыстыку дэманструе сайт svaje.by, на якім бізнесоўцы могуць атрымаць дадатковую рэкламу, а спажыўцы знайсці абслугоўванне на роднай мове.

беларуская бізнес-супольнасць пачала самастойна гуртавацца на глебе нацыянальных каштоўнасцей.

– Дзяржава не ідзе ўслед за грамадствам. Тыя ж самыя законы аб абароне правоў спажыўцоў…  да гэтага часу ўсё яшчэ ідуць спрэчкі аб тым, ці трэба зрабіць, каб на дзвюх дзяржаўных мова адначасова наносілася інфармацыя аб паслугах. І таму мы вырашылі, калі дзяржава не ідзе да спажыўца, то спажыўцы і вытворцы павінны паміж сабой аб’ядноўвацца. І гэты сайт не толькі дапамагае беларускамоўным вытворцам знаходзіць кліентаў, але і кліентам дапамагае знаходзіць тых людзей, якія будуць з імі на адной мове размаўляць. Лепш ужо несці грошы сваім, чым тым, якія вашую мову не паважаюць.

нтэрнэт-праект svaje.by паўстаў у верасні 2017 года з ініцыятывы групы праграмістаў і грамадскіх актывістаў. Сайт аб’ядноўвае бізнесоўцаў, а таксама грамадскія ініцыятывы, якія прасоўваюць і падтрымліваюць беларускую мову.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/sajt-svaje-by-kozhny-dzen-da-kataloga-dadayuts/

28.01.2018

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты