Навіны

У Гародні прайшла рэгіянальная канферэнцыя ІП

Індывідуальныя прадпрымальнікі хочуць весці сваю дзейнасць паводле закона, а не паводле ўказаў. У Гародні прайшла рэгіянальная канферэнцыя індывідуальных прадпрымальнікаў.

Галоўнай задачай, якую паставілі арганізатары, – падрыхтоўка закона пра індывідуальнае прадпрымальніцтва. Толькі згодна з афіцыйнай статыстыкай, з-за ўвядзення ўказу №222, краіна не даатрымлівае ў бюджэт каля ста мільёна даляраў штогод і пазбавілася каля 26 тысяч прадпрымальнікаў.

Кажа Анатоль Шумчанка, старшыня аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва”:

– Любое дзеянне, якое прадпрымае грамадская супольнасць, арганізацыі, “Перспектыва” ў прыватнасці, яно трымае ў тонусе ўвесь гэты чыноўніцкі апарат, які разумее, што гэта актыўнасць, і разумее, што прадпрымальнік па-ранейшаму трымае руку на пульсе. Мы актыўныя, і зразумела, можам, у выпадку чаго, пастаяць за сябе.  Вось які пасыл мы робім. Тут сабраліся прадпрымальнікі, 30 чалавек, гэта актыўныя людзі, за імі стаяць на рынках яшчэ людзі. Яны даносяць затым да іх інфармацыю, у харошым сэнсе гэтага слова.

На гараденскай канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі рынкаў „Паўднёвы” і „Карона”. Анатоль Шумчанка зрабіў спавешчанне адносна індывідуальнага прадпрымальніцтва ў краіне і ў Гародні ў прыватнасці.

Каментуе старшыня Рады прадпрымальнікаў рынку „Паўднёвы” Андрэй Шасцеракоў:

– Такія сустрэчы на рэгіянальным узроўні заўжды карысныя. Тут адбываюцца прамыя абмеркаванні. Невялікі зал, сяброўская абстаноўка. Усё проста разумеецца, хутка вырашаецца. У тым і сэнс слова “індывідуальны прадпрымальнік”. Падыход у кожнага індывідуальны. Мы бачым, што прадпрымальнікі адгукнуліся, прыйшлі. Зал невялікі, але фармат такі, гэта нармальна. Бо кожны сам глядзіць на гэтыя праблемы. Мы са свайго боку імкнемся данесці да прадпрымальнікаў тое, што надзённа.

На рэгіянальную канферэнцыю прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая выказала жаданне дапамагчы прадпрымальнікам працаваць над стварэннем „свайго закона”. Таксама яна паўдзельнічала ў агульнай дыскусіі на тэму праўнага паляпшэння дзейнасці прадпрымальнікаў, якія займаюцца раздробным гандлем.

Падобныя рэгіянальныя канферэнцыі павінны прайсці па ўсёй Беларусі.

20180129_12123320180129_12124420180129_12152020180129_12171920180129_12242820180129_12341020180129_12365220180129_12372520180129_12452320180129_12572220180129_13002320180129_13053120180129_13223720180129_13445620180129_14245720180129_142508

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/u-garodni-prajshla-regiyanalnaya-kanfe/

30.01.2018

Відэа

праваабарончыя сайты