Навіны

З 1 лютага амбасада ЗША будзе выдаваць усе візы ў Менску

Амерыканскія візы не выдавалі ў Беларусі амаль 10 гадоў.

– Я рады паведаміць, што з 1 лютага консульскі аддзел будзе прадастаўляць поўны спектр візавых паслуг. Гэта значыць, што любы грамадзянін або рэзiдэнт Беларусі зможа звярнуцца па любую неіміграцыйую візу ў Менску, – паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.

Тэрмін дзеяння візы – адзін год, колькасць уездаў не абмежавана. У іншых амбасадах выдаюць візы і на пяць, і на дзесяць гадоў, але, як патлумачылі дыпламаты, у ЗША выдаюць візы такой жа працягласці, як і краіна для амерыканскіх грамадзян. У выпадку Беларусі – гэта адзін год. Але амбасада ўжо ўздымае пытанне аб павелічэнні гэтага тэрміну. А вось кошт візы стандартны ва ўсім свеце – 160 даляраў.

kp.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/z-1-lyutaga-ambasada-zsha-budze-vydavats-u/

30.01.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты