Навіны

Прафсаюз РЭП просіць распачаць крымінальную справу па факце ўзлому сайта

Распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 Крымінальнага кодэксу - кампутарны сабатаж просіць прафсаюз РЭП. Заяву ў ГУУС Мінгарвыканкама і Савецкі РУУС Менска накіравалі лідэр прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і юрыст Юры Белякоў.

- Сайт узламаны, адміністратар не можа патрапіць у «адмінку» з 6 гадзін раніцы. Пакуль ніякай "левай" інфармацыі на сайце не з'явілася. Але сам факт узлому ставіць нас у адзін шэраг з Хартыяй-97: прафсаюзны сайт карыстаецца такой жа папулярнасцю, як і Хартыя. Мы накіравалі заявы ў Савецкі РУУС Мінска і ГУУС Мінгарвыканкама з просьбай распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 КК - кампутарны сабатаж, - паведаміў сайту «Беларуская праўда»  Юрый Белякоў.

Ўзлом сайта стаў апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення кіраўніцтва прафсаюза. Літаральна ў апошнія дні па "справе прафсаюзаў" дапытаныя больш за 150 чалавек; на допыты выклікаюць масава і без бачных падстаў.

31 студзеня на офісе прафсаюза РЭП адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой кіраўніцтва апублікуе апошнія факты ціску на РЭП.

http://spring96.org/be/news/88979

31.01.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты