Навіны

Вярхоўны суд: У 2017 годзе было вынесена пяць смяротных прысудаў

Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валер Калінковіч

У 2017 годзе было вынесена 5 смяротных прысудаў, 3 чалавекі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Пра гэта піша TUT.by.

Пяць чалавек у мінулым годзе было асуджана да расстрэлу, яшчэ тры - да пажыццёвага зняволення, заявіў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда РБ Валерый Калінковіч.

Валерый Калінковіч распавёў пра смяротны прысуд, які быў вынесены восенню 2017 года і аб якім стала вядома ад праваабаронцаў.

- Ніхто гэтага смяротніка не хаваў. Справа разглядалася ў адкрытым рэжыме, інфармацыя пра гэта друкавалася ў адкрытым доступе. Нажаль, чалавек здзейсніў ўжо трэцяе забойства ў сваім жыцці, адбываючы пакаранне за забойства, - распавёў Калінковіч.

Злачынства адбылося ў ВК-13 Глыбокае. Выключная мера пакарання была вынесена Віктару Летаву, 1987 года нараджэння.

Нагадаем, 17 сакавіка Гомельскі абласны суд прыгаварыў 32-гадовага жыхара Нароўлі да выключнай меры пакарання - смяротнай кары. Аляксей Міхаленя забіў двух пенсіянераў. Падчас судовых пасяджэнняў мужчына тлумачыў, што прыйшоў да суседзяў папрасіць нажніцы, але на яго нібыта напалі, прыйшлося абараняцца. Да трагедыі ў Нароўлі Міхаленя ужо быў судзімы, у тым ліку і за забойства. Прысуд не прыведзены ў выкананне, Аляксей Міхаленя цяпер знаходзіцца ў «камеры смяротнікаў».

Улетку 2017-га Магілёўскі абласны суд адразу двух фігурантаў гучнай крымінальнай справы прысудзіў да расстрэлу. «Чорных рыэлтараў» Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога прызналі вінаватымі ў шасці забойствах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго, выкраданнях, махлярстве. Жыхары Магілёва абскардзілі прысуд, але ў снежні Вярхоўны суд пакінуў яго без зменаў.

Яшчэ аб адным смяротным прысудзе, вынесеным Віцебскім абласным судом, паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна". Праваабаронцы распавялі TUT.BY, што, па непацверджаных дадзеных, да смяротнага пакарання мужчыну прысудзілі за забойства сукамерніка. Прысуд не быў абскарджаны і набыў законную сілу

https://dp.spring96.org/be/news/88982

31.01.2018

Відэа

праваабарончыя сайты