Навіны
Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб забароне гандлю ў нядзелю
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб забароне гандлю ў нядзелю. Папраўкі раней прыняў сойм. Закон будзе ўведзены ў дзеянне паступова з пераходным перыядам – з сакавіка 2018 да студзеня 2020 года. Ужо з сакавіка крамы могуць працаваць толькі ў першую і апошнюю нядзелі месяца.
У 2019 годзе крамы будуць адкрыты толькі ў апошнюю нядзелю месяца, а з 2020 года ўступіць у сілу поўная забарона гандлю па надзелях. Закон утрымлівае некалькі выключэнняў.
Забарона на гандаль па нядзелях не распаўсюджваецца на пякарні, кандытарскія, аўтазапраўкі, кветкавыя крамы, сувенірныя крамы, шапікі, у тым ліку ў паштовых установах, аэрапортах і на вакзалах.
За парушэнне забароны пагражае штраф памерам ад 1 тыс. да 100 тыс. злотых. У выпадку паўторных парушэнняў прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
radiopolsha.pl
Фота polskieradio.pl
Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/prezident-polshchy-padpisau-zakon-ab-z/