Навіны

Зміцер Бандарчук: Паспрабуем пераадолець апатыю да выбараў

Кіраўнік кампаніі “Гавары Праўду” па Гарадзеншчыне Зміцер Бандарчук ідзе кандыдатам у Гарадзенскі гарадскі савет.

На яго думку, кандыдатаў ад ўлады, што з’яўляюцца асноўнымі канкурэнтамі альтэрнатыўных кандыдатаў, не цікавяць інтарэсы выбаршчыкаў.

– Усе канкурэнты – дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў, або начальнікі сацыяльных установаў – бальніц, школ. Але гэта, напэўна, нават і не галоўнае, бо галоўнае, якія інтарэсы для іх цікавыя. Мы бачым на працягу апошніх 10-15-20 гадоў, што гэтым кандыдатам бліжэй нейкія прафесійныя, галіновыя інтарэсы, чым інтарэсы тых выбаршчыкаў, якія за іх галасуюць.

На думку Зміцера Бандарчука, жыхары Гародні не вераць, што гэтыя выбары змогуць нешта змяніць.

– Увогуле назіраем апатыя да гэтых выбараў. Людзі не вераць, што гэтыя выбары штосьці могуць змяніць. Яны маюць рацыю ў тым, што гэтыя дэпутаты не маюць ніякіх паўнамоцтваў, каб вырашаць нейкія праблемы, што ёсць у горадзе, але ў той жа час людзі спадзяюцца і людзі чакаюць на перамены, яны чакаюць, што ў дэпутаты таксама пройдуць кандыдаты, якія зацікаўлены ў тым, каб да лепшага мянялася жыццё менавіта ў тых месцах, дзе жывуць гэтыя выбаршчыкі.

Апроч Зміцера Бандарчука ад кампаніі „Гавары Праўду” ў Гародні вылучаюцца яшчэ два кандыдаты: Сяргей Двурэчанскі і Яўген Філімонаў. Сяргей Двурэчанскі займаецца сацыяльнымі праблемамі гараджан, а Яўген –  экалагічнымі пытаннямі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/zmitser-bandarchuk-pasprabuem-peradol/

31.01.2018

праваабарончыя сайты