Навіны

Люты 2018

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на люты 2018 году

1 лютага 

155 гадоў таму (1863) – Літоўскі правінцыйны камітэт (утвораны летам 1862) абвесьціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі.

2 лютага

Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.

670 гадоў таму (1348) – У бітве з крыжакамі загінуў Нарымонт (нар. каля 1294), князь ВКЛ, другі сын Гедыміна. Перамога войск ВКЛ над крыжакамі на рацэ Стрэва (прыток Нёмана).

180 гадоў таму (1838) – У в. Мастаўляны (Беласточчына) нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, нацыянальна-вызвольны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 года. Вучыўся ў Сьвіслачы, жыў у фальварку Якушоўка.

50 гадоў таму (1968) – Адкрыўся літаратурна-этнаграфічны музэй у Гудзевічах (Мастоўскі р-н). Ствараньнік – Алесь Белакоз.

3 лютага

95 гадоў таму (1923) – У Івянцы (Валожынскі р-н) нарадзіўся Віталь Цярпіцкі, удзельнік БКА, грамадскі і царкоўны дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія, ЗША). Вучыўся ў Наваградскай настаўніцкай семінарыі.

6 лютага

180 гадоў таму (1838) – У Дзятлаве нарадзіўся Ізраіль Меір Каган (Хафец Хаім, пам у 1933), габрэйскі рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, знаўца Талмуду і Галахі Новага часу. Жыў і працаваў у Радуні. 

8 лютага

125 гадоў таму (1893) – У Санкт-Пецярбургу нарадзіўся Антон Неманцэвіч, беларускі ўніяцкі сьвятар, царкоўны дзеяч, вязень савецкіх і фашысцкіх турмаў. Працаваў у Слоніме, Альбярціне, Сынковічах.

12 лютага

220 гадоў таму (1798) – У Пецярбургу памёр Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі ў 1764-95 гг. Пахаваны ў касьцёле Сьв. Кацярыны на Неўскім праспэкце. У крас. 1938 парэшткі перапахаваны ў касьцёле ў Воўчыне (Камянецкі р-н). Меў рэзідэнцыі ў Гародні.

85 гадоў таму 1933 – У в Чэрніхава (Баранавіцкі р-н) нарадзіўся Мікалай Грышан (пам. у 2016), беларускі настаўнік, паэт, сябра ТБМ, КХП. Жыў і працаваў у Казлоўшчыне, Лявонавічах, Сямёнавічах, Раготне (Дзятлаўскі р-н) у 1952-93 гг.

13 лютага

115 гадоў таму (1903) – У в. Вострава (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Серафім Татарын, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Грамады і ТБШ.

50 гадоў таму (1968) – Нарадзіўся Антось Савук, беларускі краязнавец, публіцыст. Жыў і працаваў у Лідзе.

15 лютага

155 гадоў таму (1863) – У баі каля в. Рэчыца (Пружанскі павет) загінуў Станіслаў Сангін (нар. каля 1818), адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў. Працаваў на Гарадзеншчыне.

60 гадоў таму (1958) – У ЗША памёр Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, доктар філасофіі і тэалогіі. Служыў у Гародні вікарыем.

17 лютага

140 гадоў таму (1888) – У мястэчку Гальшаны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.

75 гадоў таму (1943) – У Росіцы (Віцебшчына) фашысты спалілі каля 30 чалавек. Сярод іншых загінуў Антон Ляшчэвіч, нараджэнец в. Абрамаўшчына (Смургонскі р-н), беларускі сьвятар-марыянін, які застаўся зь вернікамі і сам пайшоў на сьмерць. Пазьней блаславёны.

18 лютага

40 гадоў 1988 – Савет Міністраў узяў пад ахову цэнтр Гародні – помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры.

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы.

100 гадоў таму (1918) – Была абвешчана Першая устаўная грамата БНР і створаны першы беларускі ўрад – Беларускі Народны Сакратарыят.

 

 

31.01.2018

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты