Навіны

Студзеньскі нумар “Слонімскага краю”

Выйшаў з друку першы нумар электроннай гісторыка-краязнаўчай газеты “Слонімскі край” за 2018 год, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар багаты на новыя і цікавыя матэрыялы. Ён адкрываецца артыкулам пра касцёл святога Андрэя ў Слоніме ў 1916 годзе. Даведаюцца чытачы і пра тое, калі ў Слоніме з’явілася электрычнае святло, а таксама пра тэлеграф на Слонімшчыне ў 1925 годзе, пра плацёжныя боны слонімскіх вайскоўцаў у 1920—1930-я гады, пра слонімскі футбол у міжваенны час, пра перайменаванне слонімскіх вуліц у 1928 годзе і шэраг іншых публікацый.

“Слонімскі край” распачынае публікаваць спіс фірмаў, якія ў 1925 годзе займаліся гандлем у Слоніме. Цікава прачытаецца артыкул і пра розныя выданні на Слонімшчыне ў 1970—1980-х гадах, а гэта – праграмкі, этыкеткі, запрашэнні, буклеты і г.д.

Са зместам гэтага нумара “Слонімскага краю” і іншых нумароў чытачы змогуць пазнаёміцца на kamunikat.org.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/studzenski-numar-slonimskaga-krayu/

01.02.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты