Навіны

Гадавіна паўстання Кастуся Каліноўскага

1 лютага 1863 года пачалося паўстанне супраць расейскага царызму на землях Літвы і Беларусі, якое вядомае ў беларускай гістарыяграфіі як паўстанне Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень Літоўскі правінцыйны камітэт (утвораны летам 1862) абвесціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі. Кажа берасцеец, грамадскі актывіст і стыпендыят адукацыйнай праграмы імя Каліноўскага – Яўген Скрабутан:

– Кастусь Каліноўскі – гэта добры прыклад для сённяшняй беларускай моладзі. Прыклад чалавека, які сваё жыццё ахвяраваў для таго, каб Беларусь здабыла незалежнасць. Для таго, каб пра беларусаў даведаліся ва ўсім свеце. Каліноўскі самаахвярна змагаўся за сваю Бацькаўшчыну і пакінуў вялікі след у нашай гісторыі. Мы пра гэта не павінны забываць. Павінны памятаць пра сваіх герояў.

На тэрыторыі земляў былой “Кароны” паўстанне пачалося 22 студзеня, а ўжо пазней ахапіла астатнія землі колішняй Рэчы Паспалітай (цяперашняя Літва і Беларусь). На Берасцейшчыне з паўстаннем звязаныя імёны Рамуальда Траўгута, Рамана Рагінскага ды іншых.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/gadavina-paustannya-kastusya-kalinous/

 

01.02.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты