Навіны

У Гародні праўладны кандыдат выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс

У спісах зарэгістраванымі кандыдатамі ў "дэпутаты" мясцовых саветаў выразна прасочваюцца тыя асобы, якія выбраныя ўладай і без сумневу займуць дэпутацкія крэслы. Адзін з такіх - дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Гандлёвы дом "Нёман" Аляксей Яўлаш (Алексей Явлаш). Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты абласнога савету па Малышчынскай выбарчай акрузе №4.

Гэты кандыдат актыўна выкарыстоўвае для агітацыі сваё службовае становішча. Так уваходы ў гарадзенскі ўнівермаг абклеены яго выбарчымі каляровымі плакатамі. Характэрна, што Аляксей Яўлаш выкарыстоўвае слоган "Голосуй правильно".

Па гэтай жа акрузе зарэгістраваны кандыдатам вылучэнец ад дэмакратычных сілаў Мікалай Баўсюк.

04.02.2018

праваабарончыя сайты