Навіны

Хто стане “дэпутатам”?:)) (Прагноз Гарадзенскай вясны)

Нават павярхоўны аналіз складу кандыдатаў на так званых “мясцовых выбарах” без асаблівых цяжкасцяў дазваляе вызначыць усіх праўладных стаўленнікаў, якія прызначаны заняць дэпутацкія крэслы. Журналісты не першы раз робяць такія прагнозы, і яны пакуль што спраўджваліся. Прапануем і свой прагноз на цяперашнія выбары.

У Гарадзенскім гарадскім савеце ўсіх 30 месцаў. Па бальшыні – ажно 18 акругах з 30 зарэгістравана толькі па адным кандыдаце (!). Гэта азначае, што гэтыя асобы дэ-факта ўжо сталі “дэпутатамі”:

Будаўнічая выбарчая акруга №3Віталь Біч – дырэктар Гродзенскага гарадскога гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Купалінка”;

Вераснёўская выбарчая акруга №4Алена Бераснева – старшыня Гродзенскага абласнога камітэту прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў;

Віленская выбарчая акруга №6Уладзімір Белавусаў, генеральны дырэктар ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлкавы завод”;

Дамброўская выбарчая акруга №8Уладзімір Клішын, пракурор горада Гродна;

Дзяржынская выбарчая акруга №10Ігар Чывель, кіраўнік прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па выкананні паслуг “АйТиНимакс”;

Ліможская выбарчая акруга №11Алена Аляхновіч, дырэктар сярэдняй школы №28 г. Гродна;

Брыкельская выбарчая акруга №12Дзяніс Сырамаха, начальнік тэхнічнага аддзелу Гродзенскага філіяла супольнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “МабільныяТэлеСістэмы”;

Церашкоўская выбарчая акруга №13Барыс Фёдараў, старшыня Гродзенскага гарадскога Савету дэпутатаў;

Лідская выбарчая акруга №15Гарый Ліпскі, намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве ААТ “Гродна-Азот”;

Румлёўская выбарчая акруга №16Аляксандр Чэкель, дырэктар ААТ “Белвторполимер”;

Музычная выбарчая акруга №17Сяргей Івароўскі, дырэктар ААТ “Гродзенскі механічны завод”;

Занёманская выбарчая акруга №18Павел Язубец, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”;

Стралкоўская выбарчая акруга №20Яўген Леўшык, другі сакратар Гродзенскага гарадскога камітэту ГА БРСМ;

Паўднёвая выбарчая акруга №22Вольга Ануфрыева, дырэктар, галоўны рэдактар ЗАТ “Рэдакцыя газеты “Вечерний Гродно”;

Томінская выбарчая акруга №24 Пётр Паграноўскі, начальнік аддзелу лагістыкі і продажу ААТ “Молочный мир”;

Політэхнічная выбарчая акруга №27 Сяргей Вішнеўскі, дырэктар Гродзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Гродзенская друкарня”;

Фолюшская выбарчая акруга №28Анатоль Нікіцін, старшыня Гродзенскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога Савету дэпутатаў;

Студэнцкая выбарчая акруга №30Сяргей Лазарэвіч, галоўны доктар установы аховы здароўя “Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна”.

 

Без праблем можна прадказаць “абраных” дэпутатаў і па іншых 12-ці, так званых альтэрнатыўных акругах, дзе кандыдатамі ў гарсавет зарэгістраваныя па 2-3 чалавекі:

Горкаўская выбарчая акруга №1Ігар Гедзіч, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”;

Сухамбаеўская выбарчая акруга №2Сняжана Куратчык, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Пачатковая школа №1 г. Гродна”;

Даватарская выбарчая акруга №5Алена Патапава, старшыня прафсаюзнага камітэту, намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства “ЗОВ” па ідэалагічнай працы;

Цэнтральная выбарчая акруга №7Сяргей Каляда, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз”;

Урублеўская выбарчая акруга №9Дзмітрый Саванец, генеральны дырэктар рэспубліканскага УП “Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне”;

Захараўская выбарчая акруга №14Віктар Зубрыцкі, дырэктар Гродзенскіх электрычных сетак Гродзенскага РУП электраэнергіі “Гроднаэнерга”;

Спартыўная выбарчая акруга №19Іван Варсовіч, старшыня спартыўнай установы Гродзенскі футбольны клуб “Нёман”;

Саламенкаўская выбарчая акруга №21Дзмітрый Юрасік, начальнік змены прадпрыемства “Конте СПА”

Агінская выбарчая акруга №23Андрэй Тарас, дырэктар дрэваперапрацоўчага падраздзялення ААТ “Гроднажылстрой”;  

Індурская выбарчая акруга №25Сяргей Мазайла, дырэктар камунальнага УП “Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродно Плюс”;  

Гагарынская выбарчая акруга №26 – Аляксандр Раманчук, галоўны доктар дзяржаўнай установы аховы здароўя “Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка”; 

Гімназічная выбарчая акруга №29 – Алена Жалязняковіч, дырэктар установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў №1”.

 

Сярод уладных вылучэнцаў выразна пераважаюць высокія наменклатурныя начальнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў. Сярод ветэранаў “дэпутацкага корпусу” можна назваць Барыса Фёдарава, Анатоля Нікіціна, якія ўжо даўно займаюць наменклатурныя пасады, а таксама былую рэдактарку “Гродзенскай праўды” Алену Берасневу.

06.02.2018

праваабарончыя сайты