Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: Напрыканцы студзеня ў Мінску адбылася сустрэча беларуских удзельніц праграмы прафесійна-культурніцкага абмену Community connections, якія падчас візіту ў ЗША атрымалі досвед у галіне жаночага лідэрства і ў сферы жаночых правоў. Удзельніцы праграм актыўна дзяліліся атрыманымі ведамі з гасцямі мерапрыемства і распавядалі, якія практыкі з тых, што паспяхова ўжываюцца ў ЗША, могуць быць карыснымі і для Беларусі.

“Каментар”: Мінулы тыдзень адзначыўся новымі судовымі справамі з удзелам беларускіх незалежных журналістаў. Так, журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі дамагаецца кампенсацыі за напад, які яшчэ летам здзейсніў на яго галоўны ветэрынарны ўрач Гомельскага раёна падчас выканання журналістам сваіх прафесійных абавязкаў. А тым часам у Віцебску праз судовыя штрафы працягваецца ціск на журналіста Змітра Лупача за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”.

“Каментар эксперта”: Што ўяўляюць сабой беларускія грамадскія назіральныя камісіі, якія створаны для аб’ектыўнага маніторынгу месцаў несвабоды? У чым асаблівасць гэтых структур? У мінулым годзе ў склад такой назіральнай камісіі рэспубліканскага ўзроўню ўвайшоў старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак. Ён распавядае пра цяперашні стан і метады працы каімісі, а таксама пра перспектывы змены сітуацыі ў турмах і калоніях у лепшы бок.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Akute.

http://spring96.org/be/news/89024

06.02.2018

праваабарончыя сайты