Навіны

Кандыдат у дэпутаты Мікалай Уласевіч падаў дзве скаргі

Кандыдат у дэпутаты Варнянскага сельскага савету, ведамы грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч, 6 лютага падаў скаргу ў сельскую камісію ў звязку з тым, што інфармацыйны матэрыял, надрукаваны камісіяй пра яго як пра кандыдата ў дэпутаты, больш чым у два разы саступае па аб’ёме аналагічнаму матэрыялу пра суперніка на акрузе.

У гэтым матэрыяле пра Уласевіча адсутнічала значная і важная інфармацыя пра тое, што ён неаднаразова абіраўся дэпутатам сельскага і раённага саветаў раней.

Іншую скаргу Мікалай Уласевіч падаў на дзеянні рэдакцыі раённай газеты “Астравецкая праўда”, якая адмовіла яму ў публікацыі перадвыбарчай праграмы за аплату.

Галоўная рэдактарка раённай газеты Ніна Рыбік на яго просьбу апублікаваць праграму за аплату просталінейна адказвае, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае магчымасці…бясплатнай публікацыі перадвыбарчых праграмаў кандыдатаў у дэпутаты. Далей без усялякай аргументацыі сцвярджаецца, што нібыта праграма Мікалая Уласевіча парушае нейкія патрабаванні Выбарчага кодэксу і таму яму адмоўлена ў публікацыі.

 

 

06.02.2018

праваабарончыя сайты