Навіны

Amnesty International: У Беларусі да смяротнага пакарання прысудзілі двух чалавек

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з тэрміновым зваротам за захаванне жыцця Вячаславу Сухарко і Аляксандру Жыльнікаву, якіх 20 студзеня 2018 году Мінскі гарадзкі суд прыгаварыў да смяротнай кары.

"20 студзеня ў Беларусі да смяротнага пакарання прысудзілі двух чалавек. Па выніках абскарджвання Мінскі гарадскі суд замяніў прысуд да пажыццёвага зняволення на вышэйшую меру пакарання. Смяротныя прысуды, вынесеныя двум асуджаным, сталі першымі у 2018 годзе", - гаворыцца ў тэрміновым звароце.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя звяртае ўвагу, што нягледзячы на ​​усё большы ціск на нацыянальным і міжнародным узроўні, Беларусь застаецца адзінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі краінай, дзе працягваюць ужываць смяротнае пакаранне.

"Наколькі вядома, акрамя Вячаслава Сухарко і Аляксандра Жыльнікава яшчэ пяцёра асуджаных у Беларусі чакаюць прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў. Такім чынам, усяго ў Беларусі чакаюць пакарання сем чалавек", - падкрэсліваецца ў звароце Amnesty International.

Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да звароту і патрабаваць ад уладаў Беларусі замяніць смяротны прысуд, вынесены Вячаславу Сухарко, Аляксандру Жыльнікаву і іншым асуджаным у Беларусі іншай мерай пакарання, а таксама "неадкладна ўвесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў з перспектывай поўнай адмены выключнай меры пакарання у будучыні".

Нагадаем, трагедыя ў Мінску здарылася ў снежні 2015 г. - у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая пасія маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага садку Аліна Шульганова, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла саперніцу правучыць. Выканаўцы перастараліся - замест таго, каб прыстрашыць саперніцу, забілі і новую выбранніцу хлопца, і яго самога.

Адразу пасля затрымання стала вядома, што Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко датычныя яшчэ і да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.

Першы раз Мінгарсуд абвясціў прысуд па дадзенай справе 6 сакавіка 2017 года: пажыццёвае зняволенне для мужчын і 12 гадоў пазбаўлення волі для жанчыны. 14 ліпеня Вярхоўны суд адправіў справу на паўторны разгляд у суд першай інстанцыі з новым складам судовай калегіі па крымінальных справах, бо з прысудам не пагадзіліся ўсе бакі працэсу.

20 студзеня ў выніку паўторнага разгляду справы Вячаслава Сухарко і Аляксандра Жыльнікава Мінскі гарадскі суд прыгаварыў іх да смяротнага пакарання.

https://dp.spring96.org/be/news/89041

07.02.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты