Навіны

Альтэрнатыўная мапа Гародні ад Hrodna.life

Незалежны гарадзенскі гарадскі партал Hrodna.Life стварыў альтэрнатыўную мапу для турыстаў, што наведваюць горад без візаў.

Гэта мапа стваралася як невялічкая альтэрнатыва дзяржаўнаму “Пашпарту турыста”.

Пра адметнасці стварэння мапы распавядае Аляксей Шота, рэдактар Hrodna.Life

– Першая гарадзенская турыстычная мапа, зробленая гарадзенцамі. Бо і раней былі, але толькі зробленыя менчукамі. І зробленая з любоўю. Яна цалкам уручную прамаляваная. Акрамя таго, гэта не толькі мапа, – гэта сувенір. Яна складваецца ў арыгамі ў Баторыеўку, выяву якой мы ўзялі з гравюры невядомага аўтара 18 стагоддзя. Калі чалавек вярнуўся з Гародні дадому, у яго застанецца гэты сувенір.

Пра адметнасці гэтай мапы распавядае кааардынатарка праекта журналістка Ірына Новік:

– Герой нашай мапы, які водзіць гасцей па цэнтры Гародні, – гэта алень Лявон.  Нам пашанцавала. У віртуальнай прасторы мы знайшлі  пра-пра-праўнука таго самага аленя Святога Губерта, які ўпрыгожвае герб нашага горада. Наш сучаснік алень Лявон трошкі хіпстарскі, вельмі модны. Яшчэ адна цікавостка нашай мапы, тое, чаго няма ні на аднай мапе Гародні, – наша мапа самая першая, на якой з’явіўся ўжо помнік Давыду Гарадзенскаму.

Ужо днямі папяровая мапа павінна з’явіцца ў розных турыстычных фірмах горада, інфармацыйным цэнтры і іншых месцах, якія наведваюць турысты, што прыяджаюць у Гародню.

hdrhdrhdrhdr

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/alternatyunaya-mapa-garodni-ad-hrodna-life/

07.02.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты