Навіны

Праваабаронцы Беларусі звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з пратэстам супраць арышту Аюба Ціціева

Алесь Бяляцкі ля Расійскай амбасады ў Мінску 7 лютага 2018 года.

Шэраг беларускіх праваабаронцаў звярнуліся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з калектыўным зваротам па прычыне крымінальнага пераследу кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева і наступам на праваабарончы рух у Чачні.  Зварот быў перададзены 7 лютага ў Амбасаду Расійскай Федэрацыі ў Беларусі старшынём ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Кіраўнік чачэнскага прадстаўніцтва “Мемарыялу» Аюб Ціціеў быў арыштаваны 9 студзеня 2018 года па сфабрыкаваных абвінавачваннях у набыцці і захоўванні наркотыкаў. Пазней ён паведаміў, што наркатычныя рэчывы былі падкінутыя ў яго машыну падчас агляду дарожнай паліцыяй у межах “прафілактычных мерапрыемстваў". Аюб Ціціеў знаходзіцца зараз ў папярэднім зняволенні, яму прад'яўленае абвінавачванне ў незаконным набыцці і захоўванні наркотыкаў у буйным памеры згодна з часткай 2 артыкула 228 КК РФ.

Алесь Бяляцкі перадае 7 лютага ў Амбасаду Расійскай Федэрацыі зварот па Аюбу Цеціеву.

У калектыўным звароце прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі выказваюць пратэст і патрабуюць неадкладнага вызвалення калегі, а таксама спынення ціску і ганенняў на праваабаронцаў у цэлым.

“Гэтак жа заклікаем улады Расійскай Федэрацыі няўхільна прытрымлівацца добраахвотна ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, якія ўключаюць, акрамя ўсяго іншага, абавязацельствы па садзейнічанні грамадзянам, якія выступаюць у абарону правоў іншых асоб і якія ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць як у асабістай якасці, так і ў групе”, - адзначаецца ў звароце.

Беларускія праваабаронцы перакананыя, што сфабрыкаванае супраць Аюба Ціціева абвінавачанне абсурднае, паколькі ён вядомы ў міжнароднай праваабарончай супольнасці як праваабаронца з выключнымі асабістымі якасцямі. Ціціеў - спартовец, выкладчык фізкультуры і трэнер па барацьбе. Ён вядзе здаровы лад жыцця - не ўжывае алкаголь, не пакутуе ад нікацінавай залежнасці.

Зварот падпісалі старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, старшыня ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр» Раіса Міхайлоўская, юрыст ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", праваабаронца Алег Агееў, прэзідэнт Беларускага Дома Правоў Чалавека імя Б.Звозскава Таццяна Равяка.

Файлы

http://spring96.org/be/news/89047

07.02.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты