Навіны
ГУБАЗіК замест праверкі выказаў падзяку
Грамадскі актывіст з Лідчыны Валер Мінец атрымаў адказ на свой зварот у Генеральную пракуратуру з матэрыяламі па дзейнасці адыёзнага спевака Віктара Каліны. Адказ Мінец атрымаў з Галоўнага Ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.
Замест правядзення праверкі па матэрыялах, адпраўленых Мінцом на адрас Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, адносна дзейнасці "спевака" Каліны ў акупаваным Данбасе, яму падзякавалі за неабыякавасць і прынялі інфармацыю да ведама.
Афіцыйны ліст з ГУБАЗіКа падпісаны намеснікам Галоўнага ўпраўлення Мікалаем Карпенкавым. Валер Мінец лічыць, што дзяржаўныя структуры далі яму адпіску, фактычна адмовіўшыся правесці службовую праверку па факце супрацьпраўных дзенняў Віктара Каліны і яго публікацый у інтэрнэце.