Навіны

Лепшае з улётак слонімскіх кандыдатаў-дэмакратаў выкраслілі

Актыўна ў Беларусі вядзецца агітацыя дзяржаўнымі СМІ пра тое, што 18 лютага ў Беларусі адбудуцца выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У большасці раёнах рэспублікі альтэрнатывы кандыдатам ад улады няма, галоўнае, каб адбыліся гэтыя выбары. А вось у Слоніме на некалькіх участках альтэрнатыўныя кандыдаты ёсць. Свае кандыдатуры выставілі некалькі сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Але ўжо пры надрукаванні ўлётак слонімскія дэмакраты ўбачылі, што з тэкстаў улётак выкрасленыя цікавыя факты з іх біяграфій. Тэксты яны, як і ўсе кандыдаты, здавалі ў Слонімскую выбарчую акругу. А там тэкст біяграфій “рэдагавалі” так, каб як найменш паказаць заслугі дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Вось што распавёў кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ Віктар Марчык: “З маёй біяграфіі выкінулі тое, што я служыў у дэсантнай штурмавой брыгадзе выведкі, занесены ў кнігу гонару часці, а таксама іншыя мае заслугі. Выкінулі ўсё без маёй асабістай згоды. Так паступілі і з усімі іншымі нашымі кандыдатамі”.

Кандыдат у дэпутаты ад БХД Алесь Масюк адзначыў, што на ўлётках праўладных кандыдатаў не ўказалі, што яны яшчэ з’яўляюцца на многіх участках дэпутатамі. Гэтага на ўлётках няма. Хай бы паглядзелі выбаршчыкі, што раней зрабілі гэтыя дэпутаты для сваіх раёнаў і людзей, і чаму іх зноў вылучылі ў дэпутаты.

 

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/lepshae-z-ulyotak-slonimskikh-kandydata/

07.02.2018

Відэа

праваабарончыя сайты