Навіны

У Свіслачы памёр Генадзь Радзецкі

8 лютага ў Свіслачы пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр вядомы грамадска-палітычны актывіст Генадзь Радзецкі. Яму было 68 гадоў.

Генадзь Радзецкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1949 года ў мясцовасці Каланая, што паблізу Поразава. Працаваў настаўнікам, у 1990-ых гадах актыўна ўключыўся ў грамадскі рух. Быў адным з кіраўнікоў Свіслацкай раённай суполкі БНФ „Адраджэнне”, актыўным сябрам Таварыства імя братоў Каліноўскіх. Удзельнічаў у фэстах Памяці паўстанцаў 1863 года, займаўся пчалярствам. Апошнія гады цяжка хварэў.

Светлая памяць…

08.02.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты