Навіны

На адзінай альтэрнатыўнай выбарчай акрузе ў Смаргоні кандыдат ад улады агітуе ананімнымі ўлёткамі

На дошках аб'яў пры пад'ездах жылых дамоў выбарчай акругі №15 г у Смаргоні  размешчаны ўлёткі кандыдата ў дэпутаты райсавета Аляксандра Нікадона. Прычым яны двух відаў: якія маюць зыходныя дадзеныя ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, накладам 30 асобнікаў, а таксама ўлёткі, якія не маюць такіх дадзеных, таксама  з пазначаным у ёй накладам 30 асобнікаў, але без указання, якой друкарняй і па чыёй замове яны зроблены.

На тэрыторыі выбарчай акругі 39 пад'ездаў, а афіцыйны наклад ахоплівае максімум 30 пад'ездаў.  Таму на  9 пад'ездах размешчаны ўлёткі ананімнага друку.

Адзначым, што фінансаванне выбараў адбываецца за кошт выбарчага фонду кандыдатаў у дэпутаты раённых Саветаў у межах 10 базавых велічынь. Улёткі замаўляюцца за кошт дадзеных сродкаў. А друкарня павінна ўказваць, у прыватнасці, сваю назву, наклад, нумар заказу і прозвішча асобы, якая замовіла ўлёткі.

Паводле артыкула 45 Выбарчага кодэкса распаўсюд ананімных агітацыйных матэрыялаў забараняецца.

08.02.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты