Навіны

Тыднёвік „Ніва” ўзнагароджаны радай Гайнаўскага павета

Гайнаўскае стараства ў юбілейны дзясяты раз надала ганаровыя званні “Заслужаны для Гайнаўскага павета”. Сёлета былі ўзнагароджаны 19 лаўрэатаў. На ўзнагароду вылучаюцца тыя, хто спрычыніўся да развіцця і рэкламы павета. Гэта асобы, арганізацыі ці прадпрыемствы.

Сярод сёлетніх “Заслужаных для Гайнаўскага павета” апынуўся Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”. Медаль атрымаў галоўны рэдактар “Нівы” Яўген Вапа:

– Гэта перадусім узнагарода для “Нівы”, а “Ніва” – гэта яе чытачы, карэспандэнты, журналісты, супрацоўнікі. “Ніва” – гэта неад’емная частка культурнай прасторы Падляшскага ваяводства, у тым ліку і Гайнаўскага павета. Наш Тыднёвік беларусаў Польшчы дае нейтральную дозу бачання свету і з пэўнай да яго дыстанцыі. Гэта адзін з тых культурных прадуктаў, які з’яўляецца неад’емным у жыцці кожнага чалавека.

Званне “Заслужаны для Гайнаўскага павета” атрымаў таксама звязаны з “Нівай” грамадскі дзеяч Віктар Бура. Цягам усіх дзесяці ўзнагароджанняў Гайнаўскае стараства ўручыла 103 медалі. Сярод заслужаных – прадстаўнікі культуры, навукоўцы, людзі бізнэсу, палітыкі і духоўныя дзеячы.

DSC_3463DSC_3465DSC_3466DSC_3467DSC_3468DSC_3469DSC_3470DSC_3471DSC_3473DSC_3474DSC_3478DSC_3479DSC_3480DSC_3482DSC_3485DSC_3486DSC_3488DSC_3489DSC_3500DSC_3501DSC_3502DSC_3504

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/nadadzenyya-zvanni-zasluzhany-dlya-gajn/

09.02.2018

праваабарончыя сайты