Навіны

Заява Прадстаўніцтва Еўразвязу ў звязку з смяротным прысудам, абвешчаным у Беларусі

Прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу ў Беларусі выступае з наступнай заявай са згоды кіраўнікоў дыпламатычных місій краін ЕЗ у Беларусі.

Нядаўна мы даведаліся пра чарговы смяротны прысуд, той, што быў вынесены Віцебскім абласным судом 22 верасня 2017 года Віктару Лётаву. Еўрапейскі саюз прынцыпова выступае супраць прымянення смяротнага пакарання ў любы час і ў любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё і з'яўляецца самым жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным  пакараннем.

Такім чынам, мы заклікаем беларускія ўлады замяніць вынесеныя смяротныя прысуды і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.

09.02.2018

праваабарончыя сайты