Навіны

УВК №5 у Смаргоні: з прапановай забеспячэння сумленнага падліку галасоў звяртайцеся ў ЦВК

Назіральнік ва участковай выбарчай камісіі №5 у Смаргоні Алена Табашнікава падала ў камісію пісьмовы зварот. У ім пазначыла, што у мэтах сумленнага падліку галасоў прапаноўвае прыняць на паседжанні камісіі пастанову.  У ёй, у прыватнасці, замацаваць, што кожны падлічваемы бюлетэнь дэманструецца астатнім сябрам камісіі, назіральнікам, а кожны сябар камісіі мае права ў выпадку сумневаў пералічыць бюлетэні.

На дадзеную прапанову старшыня і сакратар камісіі далі тлумачэнне, што яны кіруюцца Выбарчым кодэксам і нарматыўнымі актамі ЦВК. А таму «любыя іншыя дзеянні, не прадугледжаныя вышэйпазначанымі дакументамі, недапушчальныя. Для ўнясення вашых прапаноў Вам неабходна звярнуцца ў  Цэнтрвыбаркам Рэспублікі Беларусь».

14.02.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты